Лукашэнка пра газ і РФ: Нам біцца з-за гэтага не варта



Аляксандр Лукашэнка канстатаваў наяўнасць пэўнага прагрэсу ў перамовах з Расеяй па газавым пытанні. Пра гэта ён заявіў 7 кастрычніка, выступаючы са зваротам да дэпутатаў.

«У нейкай ступені лёд крануўся. Сямашка дакладваў, што ёсць нейкія новыя прапановы. Думаю, што прэзідэнт Расеі ўмяшаўся ў гэтае пытанне. Нам біцца з-за гэтага не варта. Мы людзі разумныя, гатовыя, дзе трэба, адступіць, гатовыя да кампрамісаў. Але гэта трэба рабіць сумленна», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка, перадае БелТА.