Лукашэнка пра закат палітычнай кар’еры: Ды не дачакаецеся



„Прэзідэнт ніколі не бег і бегчы не збіраецца”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка 30 кастрычніка на сустрэчы з цэнтральным апаратам Мiнiстэрства ўнутраных спраў. Фрагмент выступлення размешчаны ў телеграм-канале „Пул першага”.

„Я пражыў дастаткова ў гэтым жыцці. Тут некаторыя вось я сёння паглядзеў — і вам раю таксама пачытаць — [пішуць] пра закат палітычнай кар’еры прэзідэнта, — сказаў Лукашэнка. — Ды не дачакаецеся. Гэта не значыць, што я буду пасінелымі пальцамі, як я казаў, трымацца за гэтае крэсла. Не, палітыка — гэта не толькі прэзідэнт. Мы з вамі рана ці позна сыдзем з гэтых пасад, але мы не сыдзем ад захавання таго, што мы зараз збераглі. Таму, калі вы паклічаце мяне да сябе, калі мы нібыта з вамі будзем на пенсіі, мы яшчэ паслужым гэтай дзяржаве і народу. Калі новы прэзідэнт, прыйшоўшы, пасля нас прыйдуць генералы, захочуць ад нас парады, дапамогі і падтрымкі, мы ім акажам. Вось і ўся мая палітыка”.

„Але калі нехта думае, што я тут цяпер сабраўся і сышоў… Слухайце, былі сітуацыі, калі, можа быць, хтосьці і дрыжаў, але вось генералы сядзяць, якія пастаянна са мной сутыкаліся, бачылі, што ў мяне нават валасы не зварушыліся. Слухайце, у нас было больш складана: у нас палілі на вуліцах аўтамабілі, у нас анархісты і падонкі з усяго свету прыязджалі — гэтыя кадры ёсць, — у сярэдзіне 90-х, штурмам спрабавалі ўзяць Дом урада, разбівалі палаткі на Кастрычніцкай плошчы. Вось да гэтага часу памятаю, як гэта было. Мы гэта ўсё перажылі”, — заявіў Лукашэнка.

belapan.by

Фота AP Photo