Лукашэнка прапанаваў не забіраць у войска адзінае дзіця ў сям’і
20 лістапада кіраўнік Беларусі разгледзеў кадравыя пытанні. Аляксандр Лукашэнка прызначыў Уладзіслава Будзіка начальнікам 72-га гвардзейскага аб’яднанага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі прапаршчыкаў і малодшых спецыялістаў Узброеных сіл.
Закранаючы становішча спраў ва Узброеных Сілах, Лукашэнка назваў тое, што здарылася гэтай восенню ў 72-м аб’яднаным навучальным цэнтры катастрофай.
„Я не перабольшваю. Усякае ў войску бывае, але ў беларускім войску гэта катастрофа, таму што мы заўсёды ганарыліся, што ў нас адсутнічае дзедаўшчына. Яно, сапраўды, так. Я далёкі ад таго, каб гэтая пляма лягла на ўсё войска, як там некаторыя нашы апаненты папісвалі ў інтэрнэце. Гэта армія. Зразумела, што гэта адмысловая, суровая служба, і яна заўсёды будзе такой. Але дзедаўшчына непрымальная „, – падкрэсліў Аляксандр Лукашенка.
Кіраўнік дзяржавы прызнаўся, што вельмі хваравіта рэагуе на падобныя здарэнні ў войску. „Нам бацькі аддаюць самае дарагое, што ў іх ёсць. А атрымліваюць што?” – задаў ён рытарычнае пытанне.
Ён нагадаў, што раней маладых людзей, калі яны былі адзінымі дзецьмі ў сям’і, маглі і не браць у войска. „Трэба прааналізаваць гэтую практыку. Гэта адзіны сын, адзіная апора, надзея”, – адзначыў Кіраўнік дзяржавы. З іншага боку, канстатаваў ён, многія бацькі з задавальненнем адпраўляюць дзяцей служыць, бо армія – добрая школа жыцця. „У мяне дзеці служылі ў спецпадраздзяленнях і поўзалі на мяжы так, як мае быць. Але яны прайшлі праз гэта”, – дадаў Аляксандр Лукашэнка.