Лукашэнка працягне вывозіць украінскіх дзяцей
Аляксандр Лукашэнка прадоўжыць практыку вывазу ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Пра гэта ён заявіў сёння, 11 жніўня, падчас наведвання менскага аэрапорта. Як паведамляе яго прэс-служба, да яго звярнуўся работнік аэрапорта, выхадзец з Данбаса. Лукашэнка сказаў: “Планавалі і плануем! Дзеці ні ў чым не вінаватыя. Мы дамовіліся з Пуціным, што будзем фінансаваць гэтыя паездкі з саюзнага бюджэта”, – сказаў ён.
Як прыгадвае reform.by, Міжнародны крымінальны суд ужо выдаў ордар на арышт прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзяцей Марыі Львовай-Бяловай з прычыны дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей з акупаваных тэрыторый.
У канцы ліпеня прадстаўнік Украіны пры ААН Сяргей Кісліца на пасяджэнні Рады бяспекі заявіў, што на тэрыторыю Беларусі вывозілі больш за тры тысячы ўкраінскіх дзяцей.