Лукашэнка правядзе ў Сочы кароткачасовы адпачынак



Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне застацца ў Сочы на кароткачасовы адпачынак, паведаміла прэс-сакратар прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.

Нагадаем, 31 студзеня Лукашэнка сустрэўся ў Сочы са старшынёй урада Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым. Размова праходзіла ў нефармальных умовах, быў закрануты ўвесь спектр пытанняў двухбаковых адносін. Бакі дамовіліся, што Беларусь і Расея будуць сумесна пераадольваць негатыўныя эканамічныя тэндэнцыі, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Пасля сустрэчы Лукашэнка „апрабаваў гарналыжныя трасы і прыняў рашэнне застацца ў Сочы на кароткачасовы адпачынак”, цытуе прэс-сакратара БелТА. Колькі будзе доўжыцца адпачынак, не паведамляецца.

Яшчэ раней, 28 студзеня, Лукашэнка размаўляў па тэлефоне з Уладзімірам Пуціным. Прэзідэнты дамовіліся аб сустрэчы найбліжэйшым часам.

belapan.by