Лукашэнка правёў перастаноўкі ва ўрадзе
Першым віцэ-прэм’ерам Беларусі прызначаны Мікалай Снапкоў, які займаў да гэтага часу пасаду пасла ў Кітаі. Такое рашэнне прыняў 4 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка, паведамляе тэлеграм-канал „Пул Першага”.
Ранейшы першы віцэ-прэм’ер Дзмітрый Крутой прызначаны намеснікам кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта.
Аляксандр Субоцін, які займаў пасаду міністра прамысловасці і АПК Еўразійскай эканамічнай камісіі, прызначаны віцэ-прэм’ерам Беларусі.
Іван Церцель прызначаны старшынём Камітэта дзяржкантролю, да гэтага ён займаў пасаду начальніка Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры прэзідэнце.
Гендырэктар тэлеканала СТВ Ігар Луцкі прызначаны міністрам інфармацыі.
Фота belta.by