Лукашэнка правёў важныя кадравыя перастаноўкі
У пятніцу Аляксандр Лукашэнка правёў важныя кадравыя перастаноўкі.
Міністр эканомікі Дзмітрый Крутой прызначаны першым віцэ-прэм’ерам. Дагэтуль гэтую пасаду займаў Аляксандр Турчын, але ён прызначаны старшынём Менскага абласнога выканкама. Менскай вобласцю з лета 2017-га кіраваў Анатоль Ісачэнка, былы памочнік кіраўніка дзяржавы, інспектар у гэтым рэгіёне. Як інфармуе БЕЛТА, ён сышоў з пасады па стане здароўя. Лукашэнка сказаў, што Ісачэнка някепска працаваў, таму ў будучыні працягне курыраваць Менскую вобласць. Анатоль Ісачэнка зноў стане памочнікам кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка спадзяецца, што на пасаду міністра эканомікі яму прапануюць кандыдатуру “добрага міністра, які будзе патрыётам Беларусі”, якому давядзецца “годна весці дыялог не толькі на Усходзе, але і на Захадзе”.