Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Судан



Аляксандр Лукашэнка прыбыў з афіцыйным візітам у Судан. Самалёт кіраўніка беларускай дзяржавы зрабіў пасадку ў міжнародным аэрапорце Хартума. Каля трапа самалёта Аляксандра Лукашэнку сустрэў Прэзідэнт Судана Амар Хасан Ахмед аль-Башыр.
Пасля прыбыцця была арганізавана цырымонія афіцыйнай сустрэчы з удзелам ганаровай варты і выкананнем дзяржаўных гімнаў дзвюх краін. Затым адбылася кароткая гутарка лідараў Беларусі і Судана.
Плануецца, што 17 студзеня ў Хартуме Аляксандр Лукашэнка правядзе афіцыйныя перагаворы з Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, на якіх плануецца абмеркаваць перспектывы і асноўныя напрамкі развіцця беларуска-суданскіх адносін, вызначыць канкрэтныя крокі па іх пашырэнні. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням эканамічнага супрацоўніцтва.
Плануецца заключэнне дамоўленасцей аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах. Чакаюцца таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з віцэ-прэзідэнтам Судана Хасабу Абдэльрахманам і старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам.
У сталіцы Судана ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі пройдзе беларуска-суданскі дзелавы форум.