Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Расею
Самалёт Аляксандра Лукашэнкі здзейсніў пасадку ў аэрапорце горада Сочы.
Па прылёце кіраўніка беларускай дзяржавы сустракалі віцэ-губернатар Краснадарскага краю Васіль Швец, кіраўнік горада Сочы Анатоль Пахомаў, пасол Расеі ў Беларусі Міхаіл Бабіч, пасол Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка, а таксама дырэктар дэпартамента дзяржаўнага пратакола МЗС Расеі Ігар Багдашоў.
Кіраўнікі дзяржаў дамовіліся пра сустрэчу ў час тэлефоннай размовы 31 студзеня, каб абмеркаваць рэалізацыю дамоўленасцей, дасягнутых на папярэдніх перамовах у Крамлі ў канцы мінулага года.
