Лукашэнка прыгразіў Усходняй Еўропе міграцыйным крызісам



У выступленні з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыгразіў Усходняй Еўропе міграцыйным крызісам, піша reform.by.

Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусі шмат праблем, але яны ёсць ва ўсім свеце: энергетыка, доступ да рэсурсаў і экстрэмізм. Заходнюю Еўропу, на яго думку, захліснуў міграцыйны крызіс, які захопіць і ўсход Еўропы.

“У нас і праблем хапае. Але таксама агульных. Клімат мяняецца, мы ледзь не кожны год змагаемся за ўраджай. Цэлы куча энергетычных пытанняў, доступ да рэсурсаў, у тым ліку і працоўных. Дэмаграфічная сітуацыя. Рост экстрэмізму, кіберзлачыннасці. Заходнюю Еўропу накрывае хваляй міграцыйнага крызісу. Рана ці позна яна захопіць і ўсходнюю частку», – заявіў ён.

Лукашэнка заявіў, што трэба спыніць геапалітычныя гульні, пачаць супрацоўнічаць і заклікаў да міру „ў глабальным сэнсе”.

Лукашэнка таксама заявіў, што зацвердзіў каардынаты „цэнтраў прыняцця рашэнняў”, прыгразіў Еўропе „ядзернай гільяцінай” і загадаў ураду распрацаваць план добрасуседства.