Лукашэнка прыляцеў на перамовы да Пуціна
Самалёт Аляксандра Лукашэнкі прызямліўся ў Маскве. Лукашэнка будзе ў расейскай сталіцы два дні.

Папярэдні раз Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін сустракаліся сёлета 17 лютага ў Падмаскоўі. У 2022 годзе Лукашэнка сустракаўся з Пуціным дзесяць разоў, з іх толькі адна сустрэча была ў Менску (19 снежня).
5 красавіка чакаюцца перамовы Пуціна і Лукашэнкі. 6 красавіка ў Маскве плануецца пасяджэнне так званага Вышэйшага дзяржсавету саюзнай дзяржавы. Сярод тэмаў абмеркавання — Канцэпцыя бяспекі саюзнай дзяржавы. Удзел возьмуць і Пуцін, і Лукашэнка.
У Інстытуце вывучэння вайны мяркуюць, што ў часе візіту Аляксандра Лукашэнкі ў Маскву Крэмль будзе спрабаваць «прымусіць Беларусь да далейшай інтэграцыі ў Саюзную дзяржаву».
Беларускае Радыё Рацыя
