Лукашэнка прыляцеў з візітам у Экватарыяльную Гвінею
13 гадоў таму
Самалёт з Аляксандрам Лукашэнкам на борце прызямліўся ў аэрапорце горада Малаба — сталіцы Экватарыяльнай Гвінеі.
У Малаба ўжо знаходзяцца кіраўнікі міністэрстваў і арганізацый Беларусі, якія напярэдадні візіту Лукашэнкі правялі “плённыя сустрэчы са сваімі калегамі ў Экватарыяльнай Гвінеі”, – паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА.
У аэрапорце Лукашэнку сустрэў віцэ-прэзідэнт гэтай невялікай афрыканскай краіны Тэадора Нгема Абіанг Манге, сын нязменнага з 1979 года прэзідэнта гэтай краіны Тэадора Нгема Абіянга Мбасога, які некалькі месяцаў таму быў з візітам у Беларусі.
Прыём Лукашэнкі прайшоў з песнямі і скокамі, мясцовыя жыхары дэманстравалі перад камерамі вялікі энтузіязм.
Беларускае Радыё Рацыя