Лукашэнка прымае ўдзел у міжнародным байкерскім фестывалі
Аляксандр Лукашэнка едзе па Менску на чале калоны матацыклістаў падчас закрыцця мотасезона – такі здымак ды інфармацыю змясціла дзяржаўнае агенцтва БелТА.
У міжнародным байкерскім фестывалі прымае ўдзел Аляксандр Лукашэнка, а таксама яго сыны Віктар і Мікалай.
Кіраўнік дзяржавы наведае аб’екты свята і паказальныя выступы супрацоўнікаў спецпадраздзялення ДПС “Страла”. Паведамляецца, што Лукашэнка таксама сустрэнецца з прадстаўнікамі кампаніі Harley-Davidson.
Агулам у парадзе, прысвечаным закрыццю мотасезона, бяруць удзел больш за 3 тысячы байкераў з Беларусі, Расеі, краін Балтыі і Заходняй Еўропы.
