Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў шасці дзяржаў
Аляксандр Лукашэнка 13 мая прыняў даверчыя граматы паслоў шасці дзяржаў, паведамляе яго прэс-служба. Цырымонія адбылася ў Палацы Незалежнасці.
Даверчыя граматы Лукашэнку ўручылі паслы Ірака, Нікарагуа, Расеі, Руанды, Саудаўскай Аравіі і Сьера-Леонэ.
Варта адзначыць, што з канца лістапада мінулага года ў Мінску працуе новы пасол Францыі Нікаля дэ Лакост. У снежні ён уручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС Уладзіміру Макею, але на сённяшняй цырымоніі ў Палацы Незалежнасці не прысутнічаў.
У пасольстве Францыі БелаПАН паведамілі, што Нікаля дэ Лакост знаходзіцца за межамі Беларусі.
Не прысутнічала на цырымоніі ўручэння грамат і новы пасол ЗША Джулі Фішэр, якой ўлады Беларусі пакуль не выдалі візу для ўезду ў краіну.