Лукашэнка прыняў шэраг кадравых рашэнняў



Аляксандр Лукашэнка 16 траўня прыняў шэраг кадравых рашэнняў.

Як паведамляе прэс-служба прэзідэнта, намеснікам старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі прызначаны Аляксандр Кільчэўскі, галоўным вучоным сакратаром НАНБ — Андрэй Іванец.

Пасол Беларусі ў Францыі і па сумяшчальніцтве ў Іспаніі Ігар Фісенка прызначаны таксама па сумяшчальніцтве паслом у Княстве Манака і Партугаліі.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў шэраг прызначэнняў:

старшынёй Жабінкаўскага райвыканкама — Віталя Кулака;

старшынёй Пружанскага райвыканкама — Юрыя Бісуна;

старшынёй Іванаўскага райвыканкама — Анатоля Ткачука;

старшынёй Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці („Беллегпрам”) — Таццяны Лугіной;

генеральным дырэктарам дзяржаўнага вытворчага аб’яднання па паліве і газіфікацыі „Белпалівагаз” — Аляксея Кушнарэнкі;

генеральным дырэктарам ААТ „Менскі аўтамабільны завод” — кампанія-кіраўнік холдынга „БЕЛАЎТАМАЗ” — Валерыя Іванковіча;

генеральным дырэктарам ААТ „Кампанія-кіраўнік холдынга „Лідсельмаш” — Рыгора Іванькова;

генеральным дырэктарам рэспубліканскага вытворча-гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства „Кампанія-кіраўнік холдынга „Беларуская цэментная кампанія” — Аляксандра Даўгалы;

рэктарам установы адукацыі „Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт” — Вячаслава Шуціліна;

рэктарам установы адукацыі „Беларуская дзяржаўная ордэнаў Кастрычніцкай Рэвалюцыі і Працоўнага Чырвонага Сцяга сельскагаспадарчая акадэмія” — Віталя Веліканава;

генеральным дырэктарам рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства „Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве” — Вадзіма Маханько;

першым намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва — Ігара Касцюкова;

намеснікам міністра архітэктуры і будаўніцтва — Аляксея Ананіча;

членам Віцебскага аблвыканкама — Міхаіла Грыба;

членам Менскага аблвыканкама — Кірыла Шыка;

членам Менскага гарвыканкама — Івана Кубракова.

belapan.by