Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню КДБ
Аляксандр Лукашэнка прыняў сёння з дакладам старшыню КДБ Беларусі Валерыя Вакульчыка.
„Я ўжо неяк гаварыў наконт работы КДБ і дзякаваў калектыву. Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што эфектыўная работа з карупцыяй бачна. У КДБ гэтаму надаюць вялікае значэнне. Малайцы, хто працуе ў гэтым напрамку”, – сказаў Лукашэнка. Разам з тым кіраўнік дзяржавы пацікавіўся сітуацыяй у сферы процідзеяння і выяўлення карупцыі.
Ён падкрэсліў, што ў КДБ ёсць і спецыфічныя напрамкі работы, якія больш ніхто не можа ажыццяўляць. Гэта ў тым ліку разведка, контрразведка, антытэрарыстычная дзейнасць, абарона канстытуцыйнага ладу.
Лукашэнка звярнуў увагу на пытанні грамадскай бяспекі. На сустрэчы закраналіся і некаторыя іншыя пытанні, у тым ліку кадравыя. Асобна Аляксандр Лукашэнка даў даручэнне адносна, наколькі гэта магчыма, падрабязнага інфармавання грамадскасці аб выніках дзейнасці органаў дзяржбяспекі. „Каб не гаварылі, што мы утойваем ад народа. Тое, што трэба, мы ўтойваем, таму што гэта не паведамляецца. Але ў большасці сваёй утойваць няма чаго”, – адзначыў кіраўнік дзяржавы.-