Лукашэнка прызначыў новага памочніка ў Гарадзенскай вобласці
Памочнікам Лукашэнкі – інспектарам Гарадзенскай вобласці прызначаны Іван Лаўрыновіч.
Фота: «Сцяг перамогi»
Адпаведную кадравую пастанову прыняў Аляксандр Лукашэнка, піша tut.by.
Іван Антонавіч Лаўрыновіч нарадзіўся ў 1968 годзе ў вёсцы Панфілаўшчына Глыбоцкага раёна.
Да гэтага прызначэння быў старшынём Лёзненскага райвыканкама.
Нагадаем, папярэдняга памочніка Лукашэнкі – інспектара Гарадзенскай вобласці Сяргея Раўнейку ў канцы траўня 2018 года КДБ затрымаў на месцы злачынства пры вымагальніцтве і атрыманні хабару сумай 200 000 даляраў ЗША. Была пачата крымінальная справа, абвінавачаны – у СІЗА КДБ.