Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні ў судовай сістэме
Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка падпісаў указ №366 „Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў”, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу кіраўніка дзяржавы.
У Берасцейскім абласным судзе старшынём i суддзём прызначаны Антон Гушчын, які працаваў да цяперашняга часу старшынём i суддзём суда Кобрыньскага раёна. Першым намеснікам і суддзём Берасцейскага абласнога суда стаў Уладзімір Саўчук.
Кіраўнік дзяржавы прызначыў суддзяў абласных судоў: Гомельскага – Мікалая Долю, Сняжану Ягораву, Аляксандра Піскунова і Анатоля Сотнікава, Віцебскага – Таццяну Дзегцярову, Менскага – Алега Лапеку, Магілёўскага – Сяргея Мазурава. Суддзямі Менскага гарадскога суда будуць працаваць Ігар Любавіцкі і Яўген Чадзюк.
Указам таксама прызначаныя і вызваленыя ад займаных пасадаў шэраг суддзяў і старшыняў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.