Лукашэнка прызнаў немагчымасць барацьбы з тэлеграм-каналамі



Аляксандр Лукашэнка ў інтэрв’ю прадстаўнікам расейскіх СМІ прызнаў, што змагацца з телеграм-каналамі немагчыма.

«Калі вы думаеце, што багатая Расея з гэтым справіцца, памыляецеся, – заявіў ён. – размаўляў з многімі прэзідэнтамі, і са сваім старэйшым сябрам, старэйшым братам, як я яго называю, Пуціным, і папярэдзіў: гэтаму супрацьстаяць нельга. Таму што як вы будзеце супрацьстаяць телеграм-каналу? У вас ёсць магчымасць блакаваць гэтыя телеграм-каналы? Няма. Ні ў каго, нават у тых, хто ўсё гэтае павуцінне прыдумаў, – амерыканцы. Нават калі інтэрнэт сёння прыбраць, телеграм-каналы гэтыя з Польшчы будуць працаваць» .

На думку Лукашэнкі, праблема заключаецца ў тым, што людзі «перасталі чытаць, займацца культурай сапраўднай, музыкай, кніжкамі», а ў інтэрнэце чытаюць «толькі загалоўкі».

«Вось так у спакойнай і ціхай Беларусі ўзнікла тое, што вы бачыце ў Менску. Не трэба гэта перабольшваць, але і перамяншаць не трэба», – падкрэсліў Лукашэнка.

Беларускае Радыё Рацыя