Лукашэнка: Расею нам ніхто не заменіць



Беларусь, усталяваўшы шматфарматныя адносіны з Расейскай Федэрацыяй, працягне супрацоўніцтва з ёй як з вельмі блізкай, брацкай дзяржавай. Пра гэта, як паведамляе дзяржаўнае агенцтва БелТА, заявіў Аляксандр Лукашэнка, выступаючы 15 студзеня на пасяджэнні шостай пазачарговай сесіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу пятага склікання.

RIAN_01115421.HR.ru-pic4_zoom-1000x1000-86515

„Расею нам ніхто не заменіць, — сказаў ён. — І калі мы вядзем дыялог з Захадам, з ЕЗ, з Амерыкай, іншымі, мы задаем адно пытанне, і я пра гэта адкрыта кажу: „Вы нам заменіце Расію?” Не. Тады навошта вы нас у гэта цягнеце? На прыкладзе брацкай Украіны мы ўжо пераканаліся, у што гэта выліваецца ў крайнім выпадку”.

Ён падкрэсліў, што Беларусь самым цесным чынам звязаная з Расеяй гістарычна і эканамічна. „І калі нам было цяжка, як бы там ні было, чаго б гэта нам ні каштавала, Расея заўсёды падстаўляла сваё плячо. Але не без праблем, якія, дарэчы, ствараліся на роўным месцы”, — адзначыў Лукашэнка.

Афіцыйны лідар падкрэсліў, што Беларусь заўсёды адкрыта заяўляе пра сваю пазіцыю і ніколі не паводзіла сябе па-здрадніцку ў адносінах да Расеі.

belapan.by