Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні



Кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. Пра гэта паведамілі ў яго прэс-службе. Кіраўнік дзяржавы прызначыў:

Карпенку Ігара Васільевіча – міністрам адукацыі Рэспублікі Беларусь;

Малашку Валерыя Анатольевіча – міністрам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь;

Курлыпу Аляксандра Міхайлавіча – намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;

Кухарава Уладзіміра Яўгенавіча – намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь;

Герасімава Васіля Мікалаевіча – памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўным інспектарам па Брэсцкай вобласці;

Ісачанку Анатоля Міхайлавіча – памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь – галоўным інспектарам па Мінскай вобласці;

Купчыну Алену Мікалаеўну – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аўстрыйскай Рэспубліцы, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры міжнародных арганізацыях у Вене, Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве;

Падгурскага Івана Мікалаевіча – першым намеснікам міністра ўнутраных спраў – начальнікам крымінальнай міліцыі;

Гошына Уладзіміра Анатольевіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Лаоскай Народна-Дэмакратычнай Рэспубліцы, Рэспубліцы Саюз М’янма і Каралеўстве Тайланд па сумяшчальніцтве;

Куптэля Дзмітрыя Георгіевіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Аб’яднанай Рэспубліцы Танзанія па сумяшчальніцтве;

Латушку Паўла Паўлавіча – Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Княстве Манака па сумяшчальніцтве, пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Сусветнай турысцкай арганізацыі па сумяшчальніцтве.

Лукашэнка таксама даў згоду на назначэнне:

Канюшкі Андрэя Васільевіча – намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;

Паўлечка Алены Фёдараўны – старшынёй Мазырскага райвыканкама;

Аслюка Ігара Святаслававіча – старшынёй Чачэрскага райвыканкама;

Краўчанкі Алега Іванавіча – намеснікам міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь;

Гаўрычэнкі Мікалая Іванавіча – рэктарам установы адукацыі „Віцебская ордэна „Знак Пашаны” дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны”;

Ярашэнкі Аляксандра Рыгоравіча – кіраўніком дзяржаўнай установы „Адміністрацыя Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка „Індустрыяльны парк „Вялікі камень”;

Сушчынскага Вадзіма Валянцінавіча – пракурорам Віцебскай вобласці;

Корзуна Віктара Канстанцінавіча – пракурорам Гродзенскай вобласці;

Карлюкевіча Аляксандра Мікалаевіча – намеснікам міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь;

Старавойтава Мікалая Міхайлавіча – намеснікам міністра юстыцыі Рэспублікі Беларусь;

Сухарукава Паўла Якаўлевіча – дырэктарам – галоўным рэдактарам рэдакцыйна-выдавецкай установы „Выдавецкі дом „Звязда”.

belta.by