Лукашэнка рыхтуецца да сілавога падаўлення пратэстаў



Лукашэнка не апелюе да якойсьці сацыяльнай групы выбараў і не мабілізуе сваіх прыхільнікаў. Ён наўпрост рыхтуецца да сілавога падаўлення пратэстаў, – мяркуе былы кіраўнік сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Анатоль Ляўковіч.

Палітык упэўнены, што ўлада не разумее аднаго – людзі стаміліся ад «забранзавелага» рэжыму:

– Калі фігуры не мяняюцца на працягу ўжо дзясяткаў гадоў, ужо чвэрць стагоддзя, то нават самае прагрэсіўнае грамадства, скажам, і той і тое не тут. Таму што на самой справе пачынаюцца і застойныя моманты і г.д. Вось гэта ўсё саспявае ўнутры грамадства.Грамадства развіваецца, патрабуе нейкіх рэформаў, палітычнай мадэрнізацыі. Такія сігналы на тое, што аднаўленне павінна быць.

Ляўковіч дадае, што грамадства вельмі добра падхапіла два палітычныя мэсэджы сёлетняй кампаніі: «Хто заўгодна, але не ён!» і «Саша 3%». Апошняе дало неабходную ўпэўненасць у тым, што прыхільнікаў перамен большасць і таму кансалідавала пратэст.

Беларускае Радыё Рацыя