Лукашэнка сабраў экстраннае пасяджэнне Савета бяспекі



Аляксандр Лукашэнка склікаў тэрміновую нараду з членамі Савета бяспекі, паведаміў тэлеграм-канал «Пул Першага».

Раней сёння, 29 ліпеня, праз дзяржаўнае інфармагенцтва БелТА была распаўсюджаная інфармацыя аб затрыманні гэтай ноччу пад Менскам 32 баевікоў замежнай «прыватнай ваеннай кампаніі». Пазней з’явілася ўдакладненне, што гаворка ідзе пра так званую расейскую ПВК Вагнера, акрамя таго, на поўдні краіны затрыманы яшчэ адзін чалавек.

24 ліпеня Лукашэнка на сустрэчы з калектывам 5-й асобнай брыгады спецназу ў Марʼінай Горцы (Пухавіцкі раён Менскай вобласці) заявіў, што «ўсякія войны зараз пачынаюцца з вулічных пратэстаў, дэманстрацый, потым – майданы». «На майдан, калі сваіх няма (у нас няшмат »майданутых«), іх падцягнуць з боку. Гэта прафесійныя вайскоўцы, бандыты, якія спецыяльна рыхтуюцца, у асноўным у межах ПВК ва ўсім свеце, і зарабляюць вялікія грошы на правакацыях у тых ці іншых дзяржавах», – сказаў ён.

БелаПАН