Лукашэнка сабраў нараду, як супрацьстаяць санкцыям
Аляксандр Лукашэнка выступіў на нарадзе аб супрацьдзеянні заходнім санкцыям.
Яго заявы перадае БелТА: «Мы павінны выпрацаваць стратэгію, якая дазволіць мінімізаваць іх эфект і працягнуць сваё равіццё. Я ўжо казаў: ніякіх размоў пра тое, што мы можам недзе недабраць, скараціць тэмпы, прырост нашай эканомікі. Пра гэта гаворкі быць не можа. Ідзе вайна». Таксама падчас нарады Лукашэнка разлічвае пачуць прапановы Міністэрства замежных спраў наконт таго, як выбудоўваць адносіны з краінамі, якія сёння «на ўсю моц носяцца з заклікамі даціскаць Беларусь».
Па словах Лукашэнкі, «за санкцыямі стаяць канкрэтныя карпарацыі, якія фінансуюць палітычныя інтарэсы шэрагу заходніх дзеячаў».
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: belta.by