Лукашэнка сустрэўся з часткай палітзняволеных
Лукашэнка 10 кастрычніка сустрэўся з палітычнымі зняволенымі ў СІЗА КДБ, каб «пачуць думкі ўсіх». Так піша блізкі да прэс-службы Лукашэнкі ананімны канал «Пул первого».
Сцвярджаецца, што ён размаўляў са зняволенымі чатыры з паловай гадзіны, але пра што — тайна. На сустрэчы, сцвярджае ананімны канал, прысутнічалі зняволеныя чальцы Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штабу, на фота бачныя Віктар і Эдуард Бабарыкі, Лілія Уласава, Ілля Салей.
Ці будуць вызваленыя палітычныя зняволеныя, якіх у Беларусі ўжо каля сотні, незразумела.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tut.by