Лукашэнка сустрэўся з Генеральным сакратаром ААН
У Нью-Ёрку адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Генеральнага сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый Пан Гі Муна.
На ёй абмяркоўвалася сітуацыя ў Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў, прызначаных на 11 кастрычніка, інфармуе РИА „Новости” са спасылкай на прэс-службу ААН. Пан Гі Мун размаўляў з Лукашэнкам пра палітычную сітуацыю і сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Аляксандар Лукашэнка знаходзіцца ў ЗША з рабочым візітам. Ён выступіў з прамовай на саміце глабальнага развіцця ў рамках юбілейнай сесіі Генасамблеі ААН, сустракаўся з кіраўніцай Міжнароднага валютнага Фонду, з Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.
Фота regnum.ru