Лукашэнка сустрэўся з Пуціным
12 красавіка Аляксандр Лукашэнка прыляцеў на Далёкі Усход Расеі ў горад Благавешчанск для перамоў з кіраўніком Расеі Уладзімірам Пуціным. Разам яны наведалі пляцоўку, на якой будуецца касмадром “Восточный” у Амурскай вобласці і правялі перамовы.
Па іх выніках Пуцін паведаміў, што абмеркаваў з Лукашэнкам фарміраванне адзінай абароннай прасторы і пытанні бяспекі, што бакі таксама ўдакладнілі планы вучэнняў. Пуцін лічыць, што беларуская пляцоўка “цалкам падыходзіць для далейшых кантактаў” у рамках перамоў Расіі і Украіны. Лукашэнка ў адказ заявіў: “калі б Расея хоць крыху спазнілася са спец-аперацыяй, то Захад бы нанёс па ёй скрышальны ўдар”, – перадае БелТА.
Лукашэнка назваў трагедыю ў Бучы “спецаперацыяй, псіхалагічнай аперацыяй, якую правялі англічане”.
Фота: прэс-службы прэзідэнта РФ
