Лукашэнка: Трэба спыніць „бадзянні” па мірных вуліцах



„Цяпер вельмі востры перыяд існавання нашай дзяржавы”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка на цырымоніі ўручэння прэмій „За духоўнае адраджэнне” 9 студзеня ў Менску.

„Мы ідзем не проста па тонкім лёдзе або па лязе. Мы ідзем і хістаемся злева направа, і не дай бог няправільны крок — мы страцім усё. Трэба спыніць „бадзянні” па мірных вуліцах. Трэба спыніць усялякія размовы аб суверэнітэце і незалежнасці. Трэба спыніць размовы аб тым, што хтосьці хоча здрадзiць і здаць Беларусь. Можа, хтосьці і хоча, але не першы прэзідэнт, які гэтую краіну будаваў”, — прыводзіць словы Лукашэнкі набліжаны да яго телеграм-канал „Пул першага”.

Паводле слоў Лукашэнкі, апошнім часам у сваіх выступах ён часта кажа пра суверэнітэт і незалежнасць. „Паверце, гэта ад душы. Тут няма ніякай хлусні, тут няма нейкага майго ўчынку, каб дагадзіць камусьці. Я сапраўды прыхільнік гэтай ідэі. І не проста адданы. Усе прысутныя тут добра ведаюць нашу гісторыю. Бо ніколі ў жыцці нашаму народу не выпадала такая магчымасць: без крыві пабудаваць з нуля, застаўшыся на абломках асколкам велізарнай імперыі, суверэнную і незалежную дзяржаву”, — сказаў Лукашэнка.

belapan.by