Лукашэнка: Трэба звязацца з Пуціным, гэта пагроза ўжо не толькі Беларусі
Аляксандр Лукашэнка мае намер звязацца з прэзідэнтам Расеі Уладзімірам Пуціным. На яго думку, у яго краіне «разгортваецца агрэсія» і існуе „пагроза ня толькі Беларусі”, паведамляе echo.msk са спасылкай на „Коммерсант”.
«Фактычна па сцэнары разгортваецца агрэсія супраць Беларусі. Трэба звязацца з Пуціным, прэзідэнтам Расеі, каб я мог з ім перамовіцца цяпер. Таму што гэта ўжо пагроза не толькі Беларусі », – сказаў спадар Лукашэнка на нарадзе ў Менску (цытата па БелТА). На думку Лукашэнкі, у краіне «з’явіліся элементы вонкавага ўмяшання». «Нас закалыхваць не трэба мірнымі акцыямі і дэманстрацыямі. Мы бачым, што ў глыбіні адбываецца. Мы вельмі добра гэта бачым », – сказаў ён.
Фота: rambler.ru