Лукашэнка ў Менску набраў 65,58%
Яўка на выбарах па паведамленні ЦВК склала 86,75%. ЦВК у бліжэйшы час абвесціць папярэднія вынікі. У эфіры тэлеканала „Беларусь 1” было паведамлена, што ў Менску Аляксандр Лукашэнка набраў 65,58%, Таццяна Караткевіч — 6,99%, Сяргей Гайдукевіч — 3,35%, Мікалай Улаховіч — 2,74%.
Усяго, па дадзеных ЦВК, да моманту закрыцця участкаў у выбарах прэзідэнта прынялі ўдзел 86,75% выбаршчыкаў.