Лукашэнка ўдакладніў, каго лічыць дармаедамі



Аляксандр Лукашэнка ўдакладніў, каго ён прапаноўвае лічыць дармаедамі.

„Вы ўжо чулі маё неадназначна ўспрынятае патрабаванне: каб усе, хто можа, працавалі. Ніякага дармаедства. Бо хтосьці не працуе, падаткі не плаціць, не горш за цябе жыве. Пры гэтым карыстаецца адукацыяй, аховай здароўя, якое практычна бясплатнае ці за мізэрную цану”, – сказаў Лукашэнка падчас паездкі ў Магілёўскую вобласць, дзе сустрэўся з працоўным калектывам акцыянернага таварыства „Протас”.

Па звестках кіраўніка дзяржавы, „сёння ў краіне каля 400 тысяч гультаёў, але гэта не датычыцца тых, хто працуе ў Расеі”. „Маўляў, Лукашэнка прымушае ўсіх, хто працуе ў Расеі, вярнуцца. Гэта не так. Зарабляеце, дасылаеце сюды грошы – гэта ваш уклад. Гаворка ідзе пра іншых – пра лайдакоў, якія не працуюць ні ў Беларусі, ні ў Расеі, ні ў іншых краінах”, – цытуе кіраўніка дзяржавы БЕЛТА.

„А дажывуць да 60 гадоў, запатрабуюць: давайце пенсіі. А адкуль пенсіі? Ад нас з вамі. Таму і патрабую рашучых мер у барацьбе з тымі, хто нідзе не працуе” – адзначыў Лукашэнка.

belta.by