Лукашэнка ўдзельнічае ў нефармальнай сустрэчы з прэзідэнтамі Расеі, Ірана і Турцыі
Аляксандр Лукашэнка ў Сочы бярэ ўдзел у нефармальнай сустрэчы з прэзідэнтамі Расеі, Ірана і Турцыі, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.
„Сустрэча праходзіць у фармаце чаявання на тэрыторыі санаторыя „Русь”, — гаворыцца ў паведамленні.
14 лютага ў Сочы адбылася трохбаковая сустрэча прэзідэнтаў Расеі, Ірана і Турцыі, прысвечаная Сірыі. Напярэдадні расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін запрасіў беларускага калегу скарыстацца візітамі прэзідэнтаў Ірана і Турцыі і сустрэцца з імі.
Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Расею ўвечары 12 лютага. Прэс-служба Крамля анансавала дзве сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў: 13 і 15 лютага. Сустрэча з Пуціным 15 лютага павінна быць прысвечаная супрацы ў гуманітарнай і культурнай сферах.
Графік знаходжання Лукашэнкі ў Сочы, як паведаміла раней яго прэс-служба, „прадугледжвае магчымасць і для невялікага адпачынку”.
Фота і відэа: БелТА