Лукашэнка возьме ўдзел у саміце СНД у Ашхабадзе
Аляксандр Лукашэнка 10—11 кастрычніка наведае з рабочым візітам Туркменістан, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
У Ашхабадзе ён возьме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў СНД.
У парадак дня саміту Садружнасці ўключаныя пытанні, якія тычацца развіцця ўзаемадзеяння ў рамках інтэграцыйнага аб’яднання, уключаючы сферу стратэгічнага эканамічнага супрацоўніцтва, узаемадзеянне ў праваахоўнай і ваеннай галінах, барацьбу з тэрарызмам і экстрэмізмам.
Кіраўнікі дзяржаў СНД таксама прымуць зварот „да народаў краін Садружнасці і сусветнай грамадскасці ў сувязі з 75-годдзем Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гадоў”, паведамляе прэс-служба.
Лукашэнка ў час саміту правядзе шэраг двухбаковых перамоваў.