Лукашэнка выказаўся пра карту паляка і пазбаўленне грамадзянства



Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання Камянецкага раёна выказаўся наконт карты паляка і грамадзянства.

Паводле яго, важна не перагнуць палку.

„Грамадзянства можна пазбавіць толькі тых ворагаў, якія змагаюцца супраць нашай краіны. Што да Карты паляка, мы яшчэ раз вернемся да гэтай праблемы. Не хочацца пакрыўдзіць і людзей, таму мы робім акуратныя крокі. Людзі павінны жыць свабодна на сваёй зямлі, у сваім грамадстве. Вельмі важна не перагнуць палку”, – сказаў ён, перадае яго прэс-служба.

У ліпені ў Беларусі набыў моц абноўлены закон пра пазбаўленне грамадзянства. Ён утрымлівае магчымасць страты грамадзянства па нараджэнні для людзей, асуджаных па некаторых артыкулах КК і якія знаходзяцца за мяжой. Таксама закон прадпісвае грамадзянам Беларусі апавяшчаць МЗС або МУС пра наяўнасць у іх віду на жыхарства замежнай дзяржавы або іншых замежных дакументаў.