Лукашэнка вызваліў Купчыну ад пасады пасла Беларусі ў Аўстрыі
Аляксандр Лукашэнка вызваліў Алену Купчыну ад пасады пасла Беларусі ў Аўстрыі і па сумяшчальніцтве ў Славеніі, а таксама пастаяннага прадстаўніка Беларусі пры міжнародных арганізацыях у Вене і па сумяшчальніцтве пры Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ). Адпаведны ўказ падпісаны 25 лютага.
Купчына працягне працу ў Вене ў якасці каардынатара дзейнасці АБСЕ па барацьбе з транснацыянальнымі пагрозамі — дырэктара дэпартамента па барацьбе з транснацыянальнымі выклікамі і пагрозамі сакратарыята АБСЕ.
Алена Купчына была прызначаная паслом Беларусі ў Вене ў 2016 годзе. Да гэтага займала пасаду намесніка міністра замежных спраў.
У 2017 годзе Беларусь вылучала Купчыну на пасаду генеральнага сакратара АБСЕ, аднак у выніку ім быў прызначаны швейцарскі дыпламат Томас Грэмінгер.
belapan.by