Лукашэнка вызваліў Зася ад пасады дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі
Генерал-лейтэнант Станіслаў Зась вызвалены ад пасады дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі Беларусі ў сувязі з пераходам на іншую працу. Адпаведны ўказ № 1 Аляксандр Лукашэнка падпісаў 3 студзеня, паведамляе прэс-служба прэзідэнта.
Раней Зась быў узгоднены новым генеральным сакратаром Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). Яго кандыдатура была зацверджаная на сесіі Савета калектыўнай бяспекі АДКБ 28 лістапада ў Бішкеку.
Ранейшы генеральны сакратар арганізацыі прадстаўнік Арменіі Юрый Хачатураў у пачатку лістапада 2018 года быў адкліканы з пасады па ініцыятыве Ерэвана з-за вылучаных у дачыненні да яго крымінальных абвінавачанняў. Арменія настойвала на захаванні за сваім прадстаўніком пасады генеральнага сакратара АДКБ да заканчэння тэрміну дзеяння трохгадовага мандата ў 2020 годзе, Беларусь прапанавала на гэтую пасаду дзейнага дзяржсакратара Савета бяспекі Станіслава Зася.
Старшынства ў АДКБ перайшло да Беларусі 1 студзеня 2020 года. У арганізацыю таксама ўваходзяць Арменія, Казахстан, Кыргызстан, Расея і Таджыкістан.