Лукашэнка: Я ненавіджу нацыяналістаў
Выкарыстанне ў зносінах той ці іншай мовы не павінна станавіцца прычынай раз’яднання ў грамадстве. Пра гэта заявіў сёння кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка на семінары са студэнтамі, выкладчыкамі і выпускнікамі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка.
„Я ненавіджу нацыяналістаў, бо гэта радыкальныя людзі, якія абавязкова, як ва Украіне, прывядуць да катастрофы ў грамадстве. Я іх неяк спрабую трымаць на ланцугу, каб яны не сарваліся і не наламалі дроў, – сказаў кіраўнік дзяржавы.
– Яны ж працэс беларускай мовы – роднай, сакавітай (гэта сапраўды так) – ператвараюць у прадмет раздраю ў грамадстве, чаго быць не павінна. Мова не павінна быць прадметам, нагодай і прычынай гэтага раздраю”.
Аляксандр Лукашэнка пры гэтым адзначыў, што гаворка не ідзе пра нацыяналістаў у добрым сэнсе слова, якія любяць Беларусь і сваю родную мову.