Лукашэнка: Я ніколі не гуляў у таямніцы з народам



Аляксандр Лукашэнка заявіў, што ніколі не гуляў у таямніцы з народам: ні ў эканамічнай сферы, ні ў кадравых пытаннях. Гэтую думку дыктатар выказаў, прымаючы даклад урада і Нацбанка пра работу эканомікі.

Па словах кіраўніка дзяржавы, напярэдадні значных падзей у СМІ і грамадстве агучваюцца балючыя праблемы.

„Некаторыя пытанні аб’ектыўна існуюць, таямніц ніякіх няма. іх ніколі не рабіў, і няма неабходнасці гуляць у нейкія таямніцы з народам: ад вырашэння эканамічных праблем да кадравых”, – сказаў Лукашэнка.

Наконт кадравых перастановак прэзідэнт адзначыў, што заўсёды ўсіх папярэджвае загадзя: усё залежыць ад таго, як чыноўнік працуе і якія вынікі дае.

„Некаторыя міністры дапрацаваліся да таго, што іх дзеці пастаянна жывуць у Злучаных Штатах Амерыкі і навучаюцца там, а яны рэфармуюць нашу сістэму адукацыі. Зразумела, што будзе ад гэтых рэформаў”, – адзначыў Лукашэнка.

belta.by