Лукашэнка з рабочым візітам наведаў Гародню
У дзень прыезду Лукашэнкі горад над Нёманам знаходзіўся пад пільным вокам правахоўнікаў. Даішнікі стаялі на кожным перакрыжаванні і нават у дварах. У цэнтр гораду сцягнулі людзей ў цывільным. Па допісам у сацыяльных сеткаў гараджан, стварылася ўражанне, што ў горад былі сцягнуты правахоўнікі не толькі з Гародні, але і з іншых гарадоў Гарадзенскай вобласці. Жыхары цэнтра Гародні абураюцца тым, што у час перапыпку на абед праз цэнтр гораду немагчыма было нікуды выйсці. Кажа жыхарка аднаго з дамоў па вуліцы Ажэшка, што ў самым цэнтры Гародні:
– Стаялі праз кожныя 30 метраў людзі ў цывільным, але было відаць, што гэта не цывільныя людзі. Гэтак было паўсюль. У адной установе горада з 12 да 15 людзей наогул не выпускалі з гэтай установы. У фае дзяжурылі маладыя людзі, чалавек шесць там стаялі і нікога не выпускалі. Такое было ўражанне, што крок улева, крок управа… усе адчувалі, што вось зараз цябе развярнуць назад. Трэба было яшчэ думаць, як прайсці, куды можна ісці, куды нельга ісці. Я лічу, што гэта недавер і непавага да людзей. Я нават не ведаю, як гэта назваць. Рэжым.
Па афіцыйным дадзеным, Лукашэнка наведаў сёння гарадзенскую ГЭС і правёў сустрэчу ў гарадзенскім аблвыканкаме. Сярод іншага кіраўнік Беларусі сёння паабяцаў выпальваць гарачым жалезам карупцыю на Гарадзеншчыне.
* * *
Аляксандр Лукашэнка сёння ў рамках рабочай паездкі наведвае Гародню. Пакуль падрабязнасцяў адносна візіта не паведамляецца. Варта адзначыць, што напярэдадні Аляксандр Лукашэнка загадаў старшыні КДБ прааналізаваць сітуацыю ў Гарадзенскай вобласці.
Кіраўніка Беларусі насцярожвае сітуацыя ў гэтым рэгіёне і папрасіў Валерыя Вакульчыка даць адносна яе інфармацыю. Лукашэнка звярнуў увагу на працу Камітэта дзяржбяспекі ў папярэджанні правапарушэнняў, перш за ўсё, карупцыйных. Ён адзначыў, што яго хвалюе недастатковасць працы пракуратуры ў гэтым кірунку.
Лукашэнка арыентаваў тэрытарыяльныя органы КДБ на аналіз сацыяльна-палітычнай, эканамічнай абстаноўкі ў рэгіёнах, падаючы комплексную інфармацыю.
Беларускае Радыё Рацыя