Лукашэнка з візітам у Берасці



У горадзе над Бугам незвычайная колькасць патрульных аўтамабіляў міліцыі і супрацоўнікаў мясцовых РАУС у цывільным.

З візітам у Берасці знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка:

– Як мінімум ад чацвёртай раніцы кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з візітам у Берасці. Уначы ён прыняў удзел у памятным мерапрыемстве з нагоды гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай вайны і наведаў Мемарыяльны комплекс Берасцейская крэпасць-герой, дзе выступіў з прамовай. У сваім выступе ён закрануў тэмы Другой сусветнай, суверэнітэту беларускай дзяржавы, недахопу дзяржаўнага ладу розных краінаў, у тым ліку і ў краінах Захаду, а таксама перасцярог пра тое, што не дазволіць сілавым спосабам вырашаць праблемы. Акрамя таго ў першай палове дня ён наведаў 38-ю асобную гвардзейскую, дэсантна-штурмавую брыгаду. Са службоўцамі брыгады ён паразмаўляў пра каронавірус і эканоміку, – перадае афіцыйны партал кіраўніка краіны.

Беларускае Радыё Рацыя