Лукашэнка загаварыў пра супрацу з палякамі
Аляксандр Лукашэнка даручаў прэм’ер-міністру Раману Галоўчанку наладзіць сувязь з Польшчай. Пра гэта Лукашэнка заявіў сёння падчас наведвання менскага аэрапорта. Ён разлічвае, што ў 2024-2025 годзе “адбудуцца сур’ёзныя змены ў свеце ў тым ліку”.
“Цяпер мы жывём перш за ўсё за кошт Усходу – супрацоўнічаем з Расеяй, Кітаем. Але не трэба забывацца на высокатэхналагічны Захад. Яны побач, яны нашы суседзі – Еўразвяз. І адносіны з імі губляць нельга. Мы да гэтага гатовыя, але з улікам нашых уласных інтарэсаў”, – заявіў Лукашэнка.
Хоць пры гэтым ён абвінаваціў Польшчу ў нагнятанні, аднак выказаў гіпотэзу, што ўсё зменіцца пасля парламенцкіх выбараў у гэтай краіне. Лукашэнка таксама заявіў пра гатоўнасць “хоць заўтра” прыняць заходнія авіякампаніі, калі яны вырашаць вярнуцца.
Беларускае Радыё Рацыя