Лукашэнка: Захад і НАТА не дазволяць парушыць суверэнітэт Беларусі
«Калі Расея паспрабуе парушыць наш суверэнітэт, вы ведаеце, як адрэагуе сусветная супольнасць, яны апынуцца ўцягнутымі ў вайну. Захад і НАТА ўжо гэтага не перанясуць, бо яны палічаць гэта за пагрозу ім. І ў нечым яны маюць рацыю». Пра гэта кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння, 24 снежня, у інтэрв’ю галоўнаму рэдактару «Эхо Москвы» Аляксею Венядзіктаву.
«Расея кожны год пачынае прэсаваць Беларусь, «завінчваючы гайкі», – дадаў Лукашэнка. Менскія акцыі супраць паглыбленай інтэграцыі Беларусі і Расеі, паводле яго, не былі скіраваныя на абарону суверэнітэту і былі праплачаныя замежнымі фондамі.
«Самы галоўны абаронца суверэнітэту і незалежнасці – беларускі прэзідэнт», – сказаў Лукашэнка.
Беларускае Радыё Рацыя