Лукашэнка: Захад высунуў Беларусі ўльтыматум
Аб гэтым Лукашэнка расказаў на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці.
Цытата: «Ад нас патрабуюць, каб Беларусь стала такой, як Украіна. «Дэмакратычнай, перспектыўнай, развітой» дзяржавай, як Украіна. На што дакладна два дні таму ім было адказана: мы ніколі не станем Украінай. Таму што мы — беларусы, у нас уласнае бачанне нашых перспектыў».
Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што Беларусь апынулася ў цэнтры глабальнага супрацьстаяння, якое разгарнулася паміж Захадам і Расеяй. У гэтай барацьбе бакі не дзейнічаюць ізалявана. «Вы не думайце, што вось мы ваюем, ваюем і няма ніякіх кантактаў… У нас ёсць каналы, па якіх мы размаўляем», — запэўніў Лукашэнка.
Ён звярнуўся да прэм’ер-міністра Рамана Галоўчанкі з прапановай выслаць тых, «хто прынёс ультыматум, — за межы краіны. Нягледзячы, чыю краіну яны прадстаўляюць». Відавочна, Лукашэнка меў на ўвазе замежных дыпламатаў.
Беларускае Радыё Рацыя