Лукашэнка заклікае на службу афiцэраў запасу
Аляксандр Лукашэнка падпісаў 18 ліпеня ўказ пра прызыў на вайсковую службу ва Узброеныя Сілы ў 2016 годзе афіцэраў запасу.
У адпаведнасці з дакументам неабходна заклікаць у 2016 годзе на вайсковую службу ва Узброеныя Сілы грамадзян Беларусі мужчынскага полу ва ўзросце да 27 гадоў з ліку афіцэраў запасу, якія не прайшлі тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве Узброеных Сіл і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, у колькасці да 100 чалавек.
Міністэрству абароны даручана забяспечыць прызначэнне прызваных грамадзян на воінскія пасады, якія адпавядаюць іх ваенна-ўліковым спецыяльнасцям.
У гісторыі сучаснай Беларусі на вайсковую службу афiцэраў запасу заклікаюць не першы раз. Напрыклад, у 2002 годзе 260 чалавек былі прызваны на 2 гады. Аналагічны ўказ Лукашэнка падпісваў і ў 2005 годзе.