Лукашэнка заклікае не дапусціць размяшчэння ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе



Наступствы адмовы выконваць патрабаванні Дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і меншай далёкасці могуць прывесці да новай вайны, не выключана, што і з ядзернай зброяй, заявіў Аляксандр Лукашэнка ў Менску на міжнароднай канферэнцыі высокага роўню па барацьбе з тэрарызмам.

– Упэўнены, што дэкларацыя адказных краін аб неразмяшчэнні ракет сярэдняй і меншай далёкасці ў Еўропе магла б стаць сапраўдным унёскам ва ўмацаванне бяспекі. Мы не ідэалісты і бачым усе складанасці, з якімі можа сутыкнуцца гэтая ініцыятыва ва ўмовах існуючых супярэчнасцяў.  Але ж і Дагавор аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі і глабальная забарона іншых відаў зброі масавага знішчэння таксама некалі здаваліся немагчымымі.

Пры гэтым, як зазначыў Лукашэнка, Захад не падтрымаў прапанаваны Менскам запуск міратворчага працэсу «Хельсінкі-2». Адхілены, паводле беларускага кіраўніка, і ягоны план па ўрэгуляванні канфлікту ва Украіне. «Значыць, камусьці гэта выгадана», – рэзюмаваў Лукашэнка.

Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота БелТА