Лукашэнка запрасіў прэзідэнта Італіі наведаць Беларусь
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Італіі Серджа Матарэлу з нацыянальным святам — Днём абвяшчэння Італьянскай Рэспублікі.
Як паведаміла прэс-служба кіраўніка беларускай дзяржавы, Лукашэнка „выказаў упэўненасць, што багатыя традыцыі канструктыўнага палітычнага дыялогу і актыўнага эканамічнага супрацоўніцтва, міжасобасных кантактаў, культурных і гуманітарных сувязяў ствараюць выдатную аснову для далейшага паглыблення двухбаковага ўзаемадзеяння”.
„Карыстаюся гэтай святочнай падставай, каб выказаць шчырую надзею, што ў недалёкай будучыні, пасля нармалізацыі сітуацыі, Вы зможаце асабіста наведаць гасцінную Беларусь”, — запрасіў Матарэлу Лукашэнка.
