Лукашэнка заявіў аб зрэзе праблемаў перад выбарамі
Выбары-2024. Лукашэнка заявіў аб „цэлым зрэзе” праблемаў, якія яшчэ хоча „вырашыць” перад правядзеннем галоўнай, на ягоную думку, кампаніі 2024 года — выбараў у Нацыянальны сход.
Як паведаміла афіцыйнае інфармацыйнае агенцтва БелТА, Лукашэнка абмеркаваў гэта са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Наталляй Качанавай. Лукашэнка падкрэсліў, што асноўнымі ўдзельнікамі выбараў будуць прадстаўнікі вертыкалі ўлады.
У той жа час канстатаваў аб існаванні кадравых праблем. 10 лістапада Лукашэнка плануе сустрэцца з прадстаўнікамі партый, якія прайшлі рэгістрацыю і маюць намер удзельнічаць у парламенцкіх выбарах. Як вядома, цягам мінулых лета і восені Вярхоўны суд з падачы Міністэрства юстыцыі ліквідаваў усе апазыцыйныя партыі ў Беларусі. Перарэгістрацыю прайшлі толькі чатыры праўладныя партыі.
Беларускае Радыё Рацыя