Лукашэнка заявіў пра спробы „разгайдаць сітуацыю” перад рэферэндумам
Падчас сустрэчы з чыноўнікамі Віцебскай вобласці Аляксандр Лукашэнка заклікаў сілавікоў і дзяржаўных служачых „не расслабляцца”.
![](https://www.racyja.com/wp-content/uploads/2021/12/000019_376A63F24643A39A432587AC0032393D_516888.jpg)
У прыватнасці, ён заявіў пра спробы „разгайдаць сітуацыю” перад рэферэндумам, запланаваным на люты 2022 года.
„Сітуацыя не скажу, што крытычная, гэта не сітуацыя мінулага года. Але заклікаю вас, што ні ў якім разе нельга расслабляцца. І не толькі праваахоўнікам, яны задзейнічаныя на ўсю катушку, ім спуску няма і не будзе. Дзяржслужачыя павінны таксама страпянуцца. Трэба працаваць з насельніцтвам, і працаваць не фармальна”, — піша яго прэс-служба.
Пры гэтым Лукашэнка назваў сваю асноўную задачу на гэтым этапе — “зберагчы беларусаў ад вайны” на фоне пастаяннага нагнятання сітуацыі.
![](/wp-content/uploads/2022/04/racyja_app_1200x300.jpg)