Лукашэнка заявіў пра закрыццё межаў з Літвой і Польшчай, узмацненне мяжы з Украінай



«Беларусь не стане на калені, нават калі застанецца ў адзіночку». Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў, выступаючы на жаночым форуме «За Беларусь», БЕЛТА.

«Мы вымушаныя адвесці войскі з вуліц, паўвойска паставіць пад ружжо і закрыць дзяржаўную мяжу з захаду, перш за ўсё з Літвой і Польшчай. Мы вымушаны ўзмацніць дзяржаўную мяжу, на вялікі жаль, з нашай брацкай Украінай».

Што азначаюць словы Лукашэнкі на практыцы, пакуль незразумела.

Падчас выступу Лукашэнка заявіў, што яму непатрэбнае прызнанне выбараў іншымі дзяржавамі і пахваліў АМАП

«Нібыта на Акрэсціна яны нешта пабілі, кагосьці забілі. Амапаўцы ніколі не дзяжураць, ніколі не былі ні ў СІЗА, ні на Акрэсціна. Там нясуць службу вайскоўцы ўнутраных войскаў. Амапаўцы, гэтыя рабяты сарвалі бліцкрыг пад бел-чырвона-белымі сцягамі».

Падчас выступу на «Менск-арэне» ён заявіў, што «была спроба штурму Палаца Незалежнасці. Штурм праваліўся».

svaboda.org