Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі хапае прапаноў па пастаўках нафты
Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з віцэ-прэм’ерам Юрыем Назаравым і старшынём канцэрна «Белнафтахім» Андрэем Рыбаковым, прысвечаную пастаўкам нафты ў Беларусь. атрымаў шэраг прапаноў па пастаўках нафты і яе перапрацоўцы ў Беларусі.
«Цяпер такіх прапаноў, слава Богу, нямала», – адзначыў Лукашэнка.
Па яго словах, абʼёмы нафты, якую прапануецца паставіць, вялікія – больш за 6 мільёнаў тон. Прыблізна столькі яе патрэбна для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў на квартал.
«Калі нам гэта выгадна – значыць, будзем купляць», – заявіў Аляксандр Лукашэнка. З Назаравым і Рыбаковым ён вырашыў узгадніць некаторыя пытанні, параіцца, ці варта купляць гэтую нафту, як зрабіць лепш, што больш эканамічна выгадна.
Ён мяркуе, што рашэнне сёння, 7 сакавіка, будзе прынятае. Тым больш, што ўжо з панядзелка-аўторка трэба забіраць гэтую нафту, паведамляе сайт sb.by.
Хто прадае Беларусі нафту, не паведамляецца. На працягу студзеня-сакавіка наша краіна пастаўляе расейскую, нарвежскую і азербайджанскую нафту.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: БелТА